Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЛАДЫ АДМОВІЛІ Ў РЭГІСТРАЦЫІ КЛЮБУ СПАЖЫЎЦОЎ І ПАДАТКАПЛАТНІКАЎ


Алесь Горбач, Баранавічы

Адмова не падае (як таго патрабуе заканадаўства) ніякай матывацыі. Паведамляецца толькі, што рашэньне было прынятае на аснове заключэньня Рэспубліканскай камісіі рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў.

Заснавальнікі Клюбу спажыўцоў і падаткаплатнікаў лічаць, што такім чынам парушанае іхнае права на свабоду аб’яднаньняў, якое гарантуе дзейная Канстытуцыя і Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека. Таму яны маюць намер аспрэчыць рашэньне Берасьцейскага абласнога ўпраўленьня юстыцыі праз суд. Паводле старшыні клюбу Вольгі Майсюк, яе паплечнікі будуць змагацца за свае правы, нават калі давядзецца зьвяртацца ў Суд правоў чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
XS
SM
MD
LG