Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У НАВАПОЛАЦКУ АДБЫЎСЯ СХОД КІРАЎНІКОЎ ПЕРШАСНЫХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ “БЕЛХІМПРАФСАЮЗУ”


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

“Белхімпрафсаюз” — самая вялікая прафсаюзная арганізацыя ў рэгіёне. Яна аб’ядноўвае 20 тысяч чальцоў — рабочых і службоўцаў такіх буйных прадпрыемстваў як “Нафтан”, “Палімір” і “Шкловалакно”. Пры гэтым два першых акцыянуюцца, а таму кампанія па дыскрэдытацыі (і ўрэшце ліквідацыі) галіновых прафсаюзаў успрынятая ўдзельнікамі сходу зь вялікім непакоем.

Удзельнікі сходу таксама з жалем канстатавалі, што ўся гэтая антыпрафсаюзная валтузьня ўсчатая ў той момант, калі той жа “Нафтан” практычна спынены з-за адсутнасьці сыравіны, а “Палімір” папросту задыхаецца пад цяжарам эканамічных праблемаў.

Выступаючы на сходзе, старшыня Віцебскага абласнога савету “Белхімпрафсаюзу” Аляксандар Горскі заявіў, што ў сытуацыі, калі ўлады імкнуцца адарваць галіновыя прафсаюзы ад ФПБ, першасныя арганізацыі мусяць супрацьпаставіць толькі адну зброю: працу ў рэчышчы заканадаўства, у строгай адпаведнасьці са статутам і калектыўнымі дамовамі.
XS
SM
MD
LG