Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АПРАЎДАЛІ ЎДЗЕЛЬНІЦУ “ЛАНЦУГУ НЕАБЫЯКАВЫХ ЛЮДЗЕЙ”


Алег Супрунюк, Берасьце

З пастановы старшынi абласнога суду вынiкае, што спадарыня Панасюк у той дзень трымала партрэт зьнiклага бязь вестак Юрыя Захаранкi, але гэты партрэт “не адлюстроўваў грамадзка-палiтычных, групавых цi прыватных iнтарэсаў цi пратэсту, а толькi канстатаваў факт зьнiкненьня адлюстраванага на iм чалавека”.

Старшыня Берасьцейскага абласнога суду вырашыў адмянiць ранейшае пакараньне Палiне Панасюк ня толькi за ўдзел у несанкцыяваным пiкетаваньнi, але i за “непадпарадкаваньне законнаму патрабaваньню супрацоўнiка мiлiцыi”.

Такiм чынам, суд ускосна прызнаў, што дзеяньнi мiлiцыянтаў, якiя летась 9 сьнежня з выкарыстаньнем сiлы затрымлiвалi берасьцейскiх удзельнiкаў “Ланцугу неабыякавых людзей”, былi незаконнымi.
XS
SM
MD
LG