Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАЦЯГВАЕЦЦА ПРАЦЭС У СПРАВЕ ГОМЕЛЬСКАГА АБ’ЯДНАНЬНЯ “ГРАМАДЗЯНСКІЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ”


Казімер Яноўскі, Гомель

“Ініцыятывы” аспрэчваюць больш як 2-мільённыя эканамічныя санкцыі падаткоўцаў нібыта за нямэтавае выкарыстаньне бязвыплатнай замежнай гуманітарнай дапамогі.

Судзьдзя Валянціна Новікава заявіла, што ня можа вынесці пастанову, пакуль не пазнаёміцца з матэрыяламі ўправы КГБ і адміністрацыйнай справы Чыгуначнага райсуду ў дачыненьні “Грамадзянскіх ініцыятываў”.

Старшыня грамадзкага аб’яднаньня Віктар Карнеенка і юрыст Леанід Судаленка настойваюць, што супрацоўнікі падатковай інспэкцыі недобрасумленна паставіліся да сваіх прамых абавязкаў і беспадстаўна ўжылі эканамічныя санкцыі, чым паставілі на мяжу закрыцьця самае масавае ў рэгіёне нефармальнае грамадзкае аб’яднаньне.
XS
SM
MD
LG