Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НОВЫЯ ГРАФІЦІ Ў ВІЦЕБСКУ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

На адным з дамоў па Маскоўскім праспэкце надпіс яшчэ больш эмацыйны: “Дзе заробак, гады?”

З чыёй ініцыятывы зьявіліся гэтыя надпісы, невядома, але большасьць віцяблянаў лічаць іх слушнымі, бо своечасова заробак у Віцебску не атрымліваюць ні настаўнікі, ні работнікі культурніцкіх установаў, ні рабочыя на прадпрыемствах. Але пратэстуюць супраць гэтага ўсе па-рознаму, і новыя графіці ёсьць, пэўна, самым бяскрыўдным сродкам пратэсту: месяц таму жанчына – працаўніца вытворчага аб’яднаньня “КІМ” скончыла жыцьцё самагубствам, напісаўшы перадсьмяротную запіску са словамі “Ня маю на што жыць”. На наступны дзень, кажуць, заробак выдалі адразу ўсім працаўнікам…

Падобнай рэакцыі на расьпісаныя сьцены пакуль што няма. Заробкаў па-ранейшаму не даюць, а надпісы старанна зафарбоўваюць.
XS
SM
MD
LG