Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ВІЦЕБСКАЕ НЕЗАРЭГІСТРАВАНАЕ МОЛАДЗЕВАЕ АБ’ЯДНАНЬНЕ “СЁМАЯ ГРАНЬ” ПАВІНШАВАЛА ВЭТЭРАНАЎ З ДНЁМ ПЕРАМОГІ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Спаміж удзельнікаў сёньняшняга ўрачыстага шэсьця былі кіраўнік віцебскае філіі БГК палкоўнік Леанід Чыграй ды палкоўнік Анатоль Гнеўка, які ўзначальвае грамадзкую суполку «Вэтэран» і зьяўляецца старшынём абкаму БСДП пад кіраўніцтвам Караля. Вэтэраны запрасілі моладзь у сваю калёну, і ўсе разам яны скіраваліся на плошчу Перамогі ўскладаць кветкі. Дарэчы, ніводзін вэтэран ня выказаў заўвагаў ні наконт іхнае беларускае мовы, ні нават наконт футболак з надпісам “Скажы дурню “Не!”

Затое надзвычай пільнымі аказаліся гледачы сёньняшніх мерапрыемстваў. Падчас сьвяточнага мітынгу некалькі пэнсыянэрак запатрабавалі, каб міліцыянты затрымалі кіраўніцу “Сёмае грані” Вольгу Карач, бо заўважылі ў яе “зуброўскі” значок. Ня дужа разьбіраючыся, амонаўцы вырашылі павезьці спадарыню Вольгу ў выцьвярэзьнік. Аднак пасьля таго, як дактары засьведчылі ейную поўную цьвярозасьць, міліцэйскім начальнікам давялося прасіць у яе прабачэньня. Праўда, ускласьці кветкі да помніка Перамогі Вольга Карач ужо не пасьпела.
XS
SM
MD
LG