Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ВІЦЕБСКУ ПРАХОДЗЯЦЬ ДНІ ЭЎРОПЫ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Учора а 1-й гадзіне дня на цэнтральнай вуліцы Леніна сябры гэтае суполкі віншавалі з Днём Эўропы сваіх землякоў-віцяблянаў. Паколькі сьвяткаваньне Дня Эўропы супала з праваслаўным Вялікаднем, усім удзельнікам сьвяточнае бясплатнае лятэрэі ўручаліся велікодныя яйкі, упрыгожаныя сымболікай аб”яднанай Эўропы – жоўтымі зорачкамі на блакітным тле. Таксама віцебcкія мінакі атрымалі адмысловыя віншавальныя ўлёткі ад суполкі “Эўрапэйская пэрспэктыва”, а пераможцы віктарыны па гісторыі Эўразьвязу – яшчэ й кампакт-дыскі са зьвесткамі пра розныя эўрапейскія краіны.

Сёньня для сяброў розных віцебскіх моладзевых недзяржаўных арганізацыяў была арганізаваная лекцыя пра стварэньне Эўразьвязу, а заўтра ўсе яны запрошаныя ў Інтэрнэт-клюб абласное бібліятэкі, дзе адбудзецца прэзэнтацыя вэб-сайту суполкі “Эўрапейская пэрспэктыва”.

Дарэчы, гэтая моладзевая суполка пакуль што незарэгістраваная. Кіраўнік “Эўрапейскай пэрспэктывы” Сяржук Шэлегаў лічыць, што ня варта губляць час на доўгія бюракратычныя працэдуры, пакуль ёсьць нашмат больш цікавыя ды карысныя справы. Да прыкладу, павіншаваць з Днём Эўропы супрацоўнікаў латвійскага консульства – гэты дзень адзначаецца ў Латвіі 9-га траўня.
XS
SM
MD
LG