Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАЛГАСЬНІКІ АТРЫМАЛІ ЗАРОБКІ ЗА ЛЮТЫ ПАСЬЛЯ ПАГРОЗЫ РАСПАЧАЦЬ СТРАЙК


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Два тыдні таму калгасьнікі заявілі, што калі да 30 красавіка ім ня выплацяць заробак, то пры канцы месяца яны зьбяруцца каля будынка райвыканкаму. Яны пісьмова папярэдзілі старшыню калгасу “Дрыбінскі”, што калі іхныя патрбаваньні не задаволяць, то ў гэты дзень яны ня выйдуць на працу. Акрамя таго, на мінулым тыдні яны зьвярнуліся да дрыбінскіх праваабаронцаў. Распавядае кіраўнік Дрыбінскага аддзяленьня Беларускага Гельсынскага камітэту Сяргей Мурзін:

(Мурзін: ) “Да мяне зьвярталіся працаўнікі калгасу “Дрыбінскі” і прасілі зьвязаць іх з тэлебачаньнем. Сказалі, што калі яны не атрымаюць заробак літаральна ў гэты панядзелак, то ў пачатку траўня альбо пры канцы красавіка яны пачнуць страйк”.

Пагроза страйку, звароты ў незалежныя мэдыі і да праваабронцаў прынесьлі станоўчыя вынікі і паўплывалі на пазыцыю ўладаў. Старшыня Дрыбінскага райвыканкаму Ўладзімер Конанаў заявіу, што не жадае бачыць пратэстуючых рабочых калгасу каля будынка райвыканкаму. Незадоўга да 30 красавіка калгасьнікі атрымалі заробак за люты, і сёньня яны выйшлі на працу. Калі ў найбліжэйшы час ім ня выплацяць грошы за сакавік, яны зноўку мяркуюць зьвярнуцца да акцый пратэсту. Дарэчы, у большасьці калгасаў і саўгасаў Дрыбінскага раёну не зьліквідаваная запазычанасьць па заробках за некалькі месяцаў.
XS
SM
MD
LG