Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У БЕРАСЬЦI НАПЯРЭДАДНI СУМНАЙ ГАДАВIНЫ ЗЬЛIКВIДАВАНАЯ ГРАМАДЗКАЯ АРГАНIЗАЦЫЯ "IНВАЛIДЫ ЧАРНОБЫЛЮ"


Алег Супрунюк, Берасьце

Цягам сёньняшняга дня шэраг грамадзкiх арганiзацыяў — сярод якiх Малады Фронт, праваабарончы цэнтар "Вясна" — а таксама прыватныя асобы ладзяць у Берасьцi некалькi акцыяў, прымеркаваных да гадавiны аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Акцыi маюць перадусім iнфармацыйную накiраванасьць, бо арганiзатары мерапрыемстваў лiчаць, што дзяржаўныя ўстановы замоўчваюць наступствы трагедыi.

На гэта скардзяцца i прадстаўнiкi арганiзацыяў, што аб'ядноўваюць перасяленцаў i людзей, якiя страцiлi здароўе на забруджаных тэрыторыях. Дарэчы, адну з такiх берасьцейскiх арганiзацыяў — "Iнвалiды Чарнобылю" — напярэдаднi 26 красавiка пазбавiлi юрыдычнага адрасу i лiквiдавалi на фармальных падставах.

Падчас акцыяў, якiя адбылiся сёньня на цэнтральных вулiцах Берасьця, мiнакам раздавалі ўспамiны людзей, што працавалi на забруджаных тэрыторыях пры канцы 80-х гадоў мiнулага стагодзьдзя. На 26 красавiка ў Берасьцi таксама заплянаваная вечарына-рэквiем па памерлых у выніку Чарнобыльскай катастрофы.

Што да афiцыйных уладаў, яны даволi стрымана камэнтуць свае магчымасьцi па пераадоленьні наступстваў аварыi. Аляксандар Шклярык, начальнiк аддзелу Берасьцейскага аблвыканкаму па надзвычайных сытуацыях i абароне насельнiцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, паведамiў журналiстам, што ў абласным бюджэце ўсе выдаткi на гэтыя патрэбы складаюць крыху больш за 5 мiльярдаў рублёў. Ня варта разьлiчваць i на бюджэт краiны: у iм на вырашэньне праблемаў забруджаных тэрыторыяў Берасьцейшчыны заплянавана толькi 10% ад агульнай сумы.

У такiх умовах мясцовыя ўлады пачалi ганарыцца тым, што ў Берасьцейскай вобласьцi няма нiводнай вёскi, якая цалкам падлягае адсяленьню, а калгасы, што месьцяцца ў зоне радыяцыйнага забруджаньня сёлета бясплатна атрымалi пять трактароў.

Мiж тым, нават паводле афiцыйных дадзеных, пераважнай большасьцi жыхароў пацярпелых ад радыяцыйнага забруджаньня населеных пунктаў Пiнскага, Лунiнецкага ды Столiнскага раёнаў патрабуецца рэгулярная мэдычная дапамога. Але забясьпечыць яе немагчыма: у пацярпелых раёнах адзначаецца недахоп кадраў для мэдычных установаў. У абласным цэнтры здароўя таксама паведамiлi, што летась на Берасьцейшчыне былі выяўленыя 33 чалавекі зь перавышэньнем так званай дозы накапленьня. Паводле зьвестках мэдыкаў, усе гэтыя асобы ўжывалi харчы, якія вырашчаныя на забруджаных тэрыторыях i ўтрымлiваюць радыёнуклiды. Але з заяваў адказных чыноўнiкаў вынiкае, што практыка вырошчваньня сельгаспрадукцыi ў пацярпелых раёнах Берасьцейшчыны будзе працягнутая.
XS
SM
MD
LG