Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БАРАНАВІЧАХ МОЖА САРВАЦЦА КАНФЭРЭНЦЫЯ ПА НАСТУПСТВАХ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ КАТАСТРОФЫ


Алесь Горбач, Баранавічы

Кіраўніцтва Дому афіцэраў, дзе плянавалася правесьці канфэрэнцыю, адмовіла сёньня ў памяшканьні, матывуючы адмову тым, што на той жа дзень і час заплянаванае сваё мерапрыемства.

Паводле ж арганізатараў канфэрэнцыі, яшчэ ўчора ім дакладна паабяцалі залю і не было ніякіх перашкодаў. Адмову яны зьвязваюць з тым, што да ўдзелу ў канфэрэнцыі былі запрошаныя такія апазыцыйныя да сёньняшняга рэжыму людзі, як прафэсар Юры Хадыка і кіраўнік фонду “Дзецям Чарнобылю” Генадзь Грушавы. Да таго ж, на думку арганізатараў, улады ўвогуле непрыхільна ставяцца да абмеркаваньня праблемы Чарнобылю.
XS
SM
MD
LG