Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СТРАЙКУЮЦЬ АРШАНСКІЯ РАБОЧЫЯ


Браніслава Станкевіч, Ворша

Страйкуюць усе падразьдзяленьні заводу. Прычына страйку – нявыплата заробкаў за апошнія два месяцы.

Сярэдні заробак рабочага на гэтым прадпрыемстве сёньня не перавышае 100 тысяч беларускіх рублёў, аднак саміх рабочых тут больш як 2 тысячы. Таму адміністрацыі заводу дзеля поўнага разьліку са сваімі працаўнікамі давядзецца шукаць прыкладна 170 мільёнаў беларускіх рублёў. І пажадана тэрмінова, бо рабочыя настроеныя вельмі рашуча.

Паводле зьвестак сяброў Свабоднага прафсаюзу, удзельнікі страйку нават не дапусьцілі на прадпрыемства супрацоўнікаў міліцыі, якіх кіраўніцтва выклікала дзеля іхнага ўтаймаваньня.

Заўтра адміністрацыя прадпрыемства атрымае канкрэтныя патрабаваньні ініцыятараў страйку. Аднак рабочыя цьвёрда вырашылі, што страйк мусіць працягвацца, пакуль не пачнуцца належныя выплаты.
XS
SM
MD
LG