Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СУД НАД СУПРАЦОЎНІКАМІ ГАЗЭТЫ "ПАГОНЯ" ПРЫЗНАЧАНЫ НА 9-ГА КРАСАВІКА


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Сьвятлану Нех судзьдзя Дземчанка пакараў штрафам 500 тысяч рублёў. За апошнія два гады гэты судзьдзя тройчы штрафаваў дзяўчыну за ўдзел у апазыцыйных акцыях.

Суд над галоўным рэдактарам "Пагоні" Міколам Маркевічам і журналістам Паўлам Мажэйкам адбудзецца ў хуткім часе. Гаворыць Мікола Маркевіч:

(Маркевіч: ) “Сёньня стала вядомая дата суду нада мною і Паўлам Мажэйкам. Суд прызначаны на 9-га красавіка ў 11 гадзінаў у Ленінскім раённым судзе Горадні. Судзьдзя Мікалай Сяргейка. Мяне страшэнна зьдзівіла тое, што судзьдзя не адкінуў гэтую шытую белымі ніткамі справу. Любы юрыст, калі чытае дакумэнты гэтых двух тамоў, можа зразумець, што справы няма, яна пабудаваная непісьменна, відавочная палітычная замова”.

Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка напісалі зварот да кіраўнікоў дзевяці краінаў з просьбай дапамагчы спыніць крымінальную справу. Амбасадару ЗША Майклу Козаку Мікола Маркевіч перадаў зварот асабіста. А вось у расейскай амбасадзе адмовіліся прыняць зварот да Уладзіміра Пуціна, сказаўшы, што прымаюць толькі паштовую карэспандэнцыю. Гэтае патрабаваньне журналісты ўлічылі і зараз чакаюць адказу.

У падтрымку супрацоўнікаў "Пагоні" выступіла гарадзенская філія Беларускай асацыяцыі журналістаў.
XS
SM
MD
LG