Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЬВЯТКАВАНЬНЕ ДНЯ ВОЛІ Ў МАЗЫРЫ


Казімер Яноўскі, Мазыр

Віншаваньне суправаджалася выкананньем гімну на словы Натальлі Арсеньневай “Магутны Божа”. А сёньня ў горад прыехалі барды Зьміцер Бартосік, Валер Жамойцін, Сяржук Вінаградаў і Валер Руселін. У Палацы культуры “Ўсходні” яны далі вялікі сьвяточны канцэрт.

Адмысловыя ўлёткі да дня нацыянальнага сьвята беларусаў падрыхтавала Гомельская суполка Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ. У іх зьмешчаны беларускі каляндар з памятнымі датамі, выява Пагоні й верш Рыгора Барадуліна, дзе ёсьць і такія радкі:

“Лучыць нашыя мары рака
Бел-чырвона-белага сьцяга.
Дваццаць пятага сакавіка –
Наша Сьвята, Пароль і Прысяга!”
XS
SM
MD
LG