Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЗЕНЬ ВОЛІ НА ПОЛАЧЧЫНЕ АДЗНАЧАЛІ АД СУБОТЫ


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Пікет атрымаўся шматлюдным; яго ўдзельнікі трымалі нацыянальныя сьцягі й лёзунгі, сярод якіх быў і такі: «Інтэграцыя – гэта чарговая маскоўская акупацыя». Распаўсюджвалася на пікеце і дэмакратычная прэса, у прыватнасьці, мінакам было раздадзена звыш 100 асобнікаў бюлетэню «Беларускія ведамасьці».

Ну а сёньня 84-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі адзначылі полацкія грэка-каталікі. Ад самай раніцы ў царкве сьвятой Параскевы з тае нагоды ладзілася ўрачыстая літургія й прагучала малітва за беларускі народ. Затым з залі, што месьціцца пры царкве, была зладжаная сьвяточная пачостка.

У Наваполацку сьвяткаваць Дзень Волі будуць заўтра. Там адбудзецца ўрачыстая акадэмія і сьвяточны канцэрт. Мяркуецца, што на акадэміі будуць прысутнічаць госьці зь Менску ды іншых гарадоў.

Дарэчы сказаць, напярэдадні сьвята сябры наваполацкай філіі Маладога Фронту правялі на гарадзкіх вуліцах апытаньне сваіх аднагодкаў. Апытана было 90 чалавек. На пытаньне анкеты: «З кім вы зьвязваеце будучыню Беларусі – з Эўропай ці з Расеяй?» 76% апытаных згадалі Эўропу. За абвяшчэньне нацыянальнай сымболікі ў якасьці дзяржаўнай выказаліся 74%, і 68% маладых навапалачанаў паведамілі, што вераць у Бога.
XS
SM
MD
LG