Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ МІЛІЦЫЯ ЗАТРЫМАЛА 22 ЧАЛАВЕКІ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Затрыманьні адбыліся падчас несанкцыянаванай акцыі, прысьвечанай Дню Волі. Спачатку ў старым гарадзкім парку адбыўся кароткі мітынг. У ім удзельнічалі некалькі соцень чалавек. Абодва сталічныя госьці – Яўген Лугін і Юры Хадыка – выступілі з прамовамі. Іх двух затрымалі першымі.

Усе ўваходы ў парк заблякавала міліцыя. І не выпускала калёну зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Затым частка ўдзельнікаў здолела прайсьці празь міліцэйскія кардоны, і людзі паклалі кветкі да памятнай шыльды паўстанцам Тадэвуша Касьцюшкі. Шыльда знаходзіцца на сьцяне Новага замку, дзе калісьці дзейнічаў паўстанцкі ўрад.

XS
SM
MD
LG