Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПІКЕТ ДА ДНЯ КАНСТЫТУЦЫІ Ў БАРАНАВІЧАХ


Алесь Горбач, Баранавічы

Паводле старшыні Баранавіцкай арганізацыі БСДП Віктара Карлінскага, сёньняшні пікет праводзіўся на знак падтрымкі агульнарэспубліканскай акцыі пратэсту, што праходзіла ў Менску. Заява на пікет была пададзеная ад імя грамадзянаў, таму гарвыканкам забараніў выкарыстоўваць сымболіку “Народнай Грамады”, а таксама распаўсюджваць партыйную літаратуру.

Гэта, аднак, не перашкодзіла правядзеньню пікету. На стэндах, вынесеных пікетчыкамі ў Малады парк, былі лёзунгі сацыяльна-эканамічнага характару, як, да прыкладу: “Сацыял-дэмакраты пытаюцца: чаму бясплатная мэдыцына такая дарагая?”, “Дзе абяцаны заробак сто даляраў?”, “Хто адкажа за зьбядненьне народу?”, “Чаму Канстытуцыю парушае той, хто яе пісаў?”, “Як жыць далей?”

Удзельнікі пікету распаўсюджвалі таксама Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека, газэту “Рабочы", адмысловыя ўлёткі. Да пікету далучыліся таксама сябры БНФ “Адраджэньне", праваабарончага цэнтру “Вясна”, моладзевага аб’яднаньня “Зубр”, іншых дэмакратычных арганізацыяў.
XS
SM
MD
LG