Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ВІЦЕБСКІХ КНІГАРНЯХ КАНСТЫТУЦЫЮ НАБЫЦЬ НЕМАГЧЫМА


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Але заплянаваная сьвяточная імпрэза, прымеркаваная якраз да Дня Канстытуцыі, так і не адбылася. Нечакана высьветлілася, што дастатковай колькасьці галоўнага дакумэнта краіны проста няма ў продажы. І ня толькі ў звычайных кнігарнях, але нават на базе Аблкнігагандлю!

“Няма попыту!” — заўважылі нечаканым гуртовым пакупнікам зьбянтэжаныя гандляркі. “Людзі ня бачаць сэнсу дарма змагацца за свае правы!” — працягнулі гэтую думку віцебскія “зубры”. І нязьдзейсьненая вулічная акцыя сама сабою ператварылася ў паседжаньне дыскусійнага клюбу на тэму “Канстытуцыя ды правы чалавека ў цяперашняй Беларусі”.
XS
SM
MD
LG