Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ГОМЕЛЬСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ БНФ ПАТРАБУЕ СПЫНІЦЬ ПЕРАСЬЛЕД РЭДАКТАРА І ЖУРНАЛІСТА “ПАГОНІ”


Казімер Яноўскі, Гомель

У заяве сказана, што закрыцьцё “Пагоні” і перасьлед журналістаў парушаюць канстытуцыйнае права грамадзянаў на свабоду атрыманьня інфармацыі. Журналістам помсьцяць за іх прафэсійную дзейнасьць.

Справа супраць “Пагоні” і ейных журналістаў – палітычная. Яна стаіць у шэрагу такіх антыбеларускіх акцыяў рэжыму як зьнішчэньне Курапатаў, выкраданьні людзей і незаконныя канфіскацыі аргтэхнікі грамадзкіх аб’яднанняў “Вежа” ў Берасьці, “Грамадзянскіх ініцыятываў” і “Гарту” ў Гомелі, як юрыдычная ліквідацыя Задзіночаньня беларускіх студэнтаў і Моладзевага інфармацыйнага цэнтру.

Гомельская арганізацыя БНФ патрабуе, каб гарадзенская пракуратура спыніла перасьлед Міколы Маркевіча і Паўла Мажэйкі.
XS
SM
MD
LG