Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЦІ ПОЙДУЦЬ ВІЦЯБЛЯНЕ Ў БІБЛІЯТЭКУ СА СЬВЕЧКАМІ?


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Цяпер для тутэйшых бібліятэкараў вельмі актуальным сталася словазлучэньне "сьветавы дзень", бо працаваць з чытачамі яны могуць толькі з 10.00 да 19.00, дый увечары амаль што навобмацак...

З усіх бібліятэчных аддзелаў падключанымі засталіся толькі кампутарная сетка абанэмэнту ды аддзел праўнае інфармацыі. У іншых залях чытачы да вечара не затрымліваюцца або прапануюць прынесьці з дому сьвечкі.

Людзі жартуюць наконт згаслых "лямпачак Ільіча"— дарма што гэтая найбуйнейшая ў вобласьці бібліятэка дагэтуль носіць імя Леніна...
XS
SM
MD
LG