Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ВІЦЕБШЧЫНЕ СТВОРАНАЯ АБЛАСНАЯ РАДА БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

У канфэрэнцыі, на якую зь Менску прыехаў старшыня БНФ “Адраджэньне” Вінцук Вячорка, ўзялі ўдзел прадстаўнікі сямі раёнаў Віцебскае вобласьці, а старшынём абласное Рады быў абраны віцяблянін Ігар Цішкін – колішні заснавальнік гісторыка-культурніцкае суполкі “Узгор’е”, са зьяўленьня якой у 80-я гады распачаўся ў Віцебску дэмакратычны рух.

Нагадаем, што падрыхтоўкай сёньняшняй канфэрэнцыі займаўся віцебскі сябар Сойму БНФ “Адраджэньне” Юрась Корбан, які невядомым чынам зьнік 19 студзеня. Меркавалася, што менавіта ён і ўзначаліць потым наваствораную абласную арганізацыю. Таму сёньняшняя імпрэза доўгі час адкладалася ды ўрэшце адбылася ў адсутнасьць Юрася Корбана. Тым часам і віцебскія, і менскія ягоныя паплечнікі ўпарта працягваюць пошукі зьніклага, не спадзеючыся на працу міліцыі.


XS
SM
MD
LG