Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПЭНСІЯНЭР НАКІРАВАЎ СВАЮ ПЭНСІЮ НА АДРАС АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКІ


Алег Супрунюк, Берасьце

Пэнсiя, якая была налiчаная жыхару Жабiнкi Генадзю Самойленку, складае 68 тысяч рублёў. Спадар Самойленка, якi зусiм нядаўна дасягнуў пэнсiйнага ўзросту, лiчыць ганебным для сябе атрымлiваць такiя грошы. Пра гэта ён заявiў яшчэ напрыканцы мiнулага году, калi зьвярнуўся зь лiстом у рэдакцыю газэты “Народная воля”. Генадзь Самойленка паведамляў тады, што адмовiцца ад такiх памераў пэнсii на карысьць Аляксандра Лукашэнкi.

Сваё абяцаньне спадар Самойленка выканаў. Паштовы перавод на суму 68 тысяч рублёў пэнсiянэр з Жабiнкi спрабаваў накiраваць у адмiнiстрацыю прэзыдэнта, паколькi ня ведае месца сталага пражываньня Лукашэнкi. Але ў Жабiнкоўскiм аддзяленьнi сувязi адмовiлiся прымаць перавод на пазначаны адрас (Менск, вулiца Карла Маркса, 38) i параiлi накiраваць пазначаную суму на Галоўны паштамт беларускае сталiцы. Генадзь Самойленка напiсаў лiст на iмя Аляксандра Лукашэнкi, у якiм прапануе яму прыйсьцi й атрымаць гэтыя грошы.

Спадар Самойленка наступным чынам тлумачыць свой учынак:

(Самойленка: ) “Я маю каэфiцыент 2,16. За сваё жыцьцё я зарабляў ад 300 да 600 рублёў. Гэта вялiкiя грошы. А на сёньняшнi дзень я атрымоўваю пэнсiю, якая не дасягае 70 тысяч. Дэкрэтам прэзыдэнта №12 проста абкрадваюць людзей. Я паглядзеў i ад такой жабрацкай, напалову абкрадзенай пэнсii адмовiўся. Там, наверсе, павiнны зразумець, што вельмi несправядлiва з намi паступаюць”.

Спасылкi на недахоп сродкаў у бюджэце, ён лiчыць несур’ёзнымi, паколькi былыя вайскоўцы ды супрацоўнiкi праваахоўчых структураў атрымлiваюць куды большыя пэнсii.

Генадзь Самойленка сьцьвярджае, што i надалей будзе весьцi барацьбу за годнасьць шараговых пэнсіянэраў.

(Самойленка: ) “Я, напрыклад, на гэтым не спынюся. Мала таго, што я выслаў гэту пэнсiю прэзыдэнту Лукашэнку — хай ён яе атрымае i паглядзiць, цi можна на гэтую пэнсiю жыць. Акрамя таго, я зьбiраюся афiцыйна зьвярнуцца ў суд. Таму што нiякiм указам нiхто ня мае права адабараць у пэнсiянэраў тыя грошы, якiя зароблены потам, крывёй i мазалямi”.

XS
SM
MD
LG