Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КОНСУЛ РАСЕІ Ў БЕРАСЬЦІ АДМОВІЎСЯ СУСТРЭЦЦА З МАЛАДАФРОНТАЎЦАМІ Ў СЬВЯТА ВАЛЯНЦІНА


Алег Супрунюк, Берасьце

Актывiсты Маладога Фронту наведалi консульскiя ўстановы Расеi, Украiны i Польшчы, што месьцяцца ў Берасьцi, каб павiншаваць замежных дыпляматаў зь днём сьвятога Валянцiна i перадаць iм адмысловы зварот. У адрозьненьне ад сваiх польскiх i ўкраiнскiх калегаў, генэральны консул Расеi ў Берасьцi Барыс Радзiмаў адмовiўся сустракацца з сябрамi Маладога Фронту.

Прадстаўнiкi Берасьцейскай арганiзацыi БСДП (Народная Грамада) i сябры Маладой Грамады таксама вiншуюць са сьвятам жыхароў гораду. Цягам блiжэйшых дзён сябры Маладой Грамады плянуюць наведаць кватэры усiх маладых берасьцейцаў, хто на леташнiх прэзыдэнцкiх выбарах падпiсаўся за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Ўладзiмера Ганчарыка.

XS
SM
MD
LG