Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ДЭПАРТАЦЫЯ ЗАМЕЖНІКАЎ НА ГОМЕЛЬШЧЫНЕ


Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць

Сярод дэпартаваных ёсьць віетнамцы, ізраільцы, ярданцы, але найбольш выхадцаў з краінаў СНД. У прыватнасьці, назад у Азэрбайджан дэпартавалі 51 чалавека, у Малдову — 22, ва Ўкраіну — 19, у Арменію — 17, у Расею — 12, у Грузію — 11. Менш як дзясятак — у Кіргізію, Казахстан, Узбэкістан.

Тыповы выпадак — дэпартацыя з Нараўлянскага раёну 20-гадовага расейца Аляксандра Пушкарова. Ён нідзе не працаваў, спрычыніўся да крымінальнай справы, чатыры разы яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці за п’янства і хуліганства, пакуль камісія райвыканкаму ў справе міграцыі насельніцтва не абавязала Пушкарова пакінуць тэрыторыю Беларусі.

Пасьля 1995 году, калі беларускія ўлады ў спадзяваньні на хуткае засяленьне апусьцелых “чарнобыльскіх” раёнаў мігрантамі з былых саюзных рэспублік зацьвердзілі спрошчаны парадак афармленьня дакумэнтаў, толькі ў Нараўлянскі раён прыехалі каля 900 чалавек. Аднак гэта былі не найлепшыя прадстаўнікі краінаў СНД. Толькі за апошнія два гады мігранты з Расеі, Казахстану, Узбэкістану ўчынілі ў Нараўлянскім раёне больш як 200 злачынстваў.

Тыпова выглядае і статыстыка пацярпелага ад Чарнобылю Веткаўскага раёну. Са 138 мігрантаў, што атрымалі дазвол на жыхарства, паўтара дзясятка не працуюць. Адзін зь перасяленцаў наогул аказаўся псыхічна хворым. Мігранты ўчынілі два забойствы, разбой, два рабаўніцтвы. 67 чалавек прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці.

У Брагіне міліцыянты распавядалі мне, што перасяленцы з былога Саюзу прывезьлі з сабой наркаманію. Прыбавілася крадзяжоў. Апроч таго, мігранты завозяць і небясьпечныя хваробы — прыкладам, малярыю і нават халеру.

Спэцыялісты ўпэўненыя, што менавіта зь мігрантамі зьвязаны й рэзкі скачок вэнэрычных ды іншых інфэкцыйных захворваньняў у чарнобыльскіх раёнах.

Нягледзячы на гэта, практыка замацаваньня перасяленцаў працягваецца. За мінулы год у рэгіёне дазвол на жыхарства атрымалі 3 тысячы 811 мігрантаў.
XS
SM
MD
LG