Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ГОРАДНІ НЕ РЭГІСТРУЮЦЬ СВАБОДНЫ ПРАФСАЮЗ “ХІМВАЛАКНА”


Міхал Стэльмак, Менск

Як паведаміў нашаму радыё лідэр рэгіянальнай філіі гэтага прафсаюзу Аляксандар Чарней, адміністрацыя “Хімвалакна” і гарвыканкам ужо шмат месяцаў адмаўляюцца легалізаваць суполку.

У той жа дзень, 14 студзеня, у Гарадзенскім абласным судзе чакаецца разгляд яшчэ адной прафсаюзнай справы — пра рэгістрацыю суполкі Свабоднага прафсаюзу мастоўскага дрэваперапрацоўчага прадпрыемства “Самана-плюс”. Дарэчы, старшыня гэтай суполкі рабочы Валеры Ерамянчук яшчэ ў лістападзе быў звольнены з працы. Як лічыць прафсаюзны лідэр, улады й наймальнікі гэткім чынам спрабуюць перашкодзіць арганізаванаму рабочаму руху.

XS
SM
MD
LG