Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДКРЫТЫ ЛІСТ У ГОМЕЛЬСКУЮ ЎПРАВУ КГБ ДАСЛАЎ ВІКТАР КАРНІЕНКА


Казімер Яноўскі, Гомель

Спадар Карніенка зьвяртаецца да начальніка публічна, паколькі “ня ўпэўнены ў эфэктыўнасці любога іншага спосабу”.

Як заяўляе кіраўнік “Ініцыятываў”, прыкладна за два-тры тыдні да сваёй сьмерці Андрэй Зайцаў паведаміў яму інфармацыю, якая, на погляд Карніенкі, дапаможа знайсьці простых ці ўскосных віноўнікаў сьмерці Зайцава.

Далей ў заяве на імя начальніка УКГБ Цакуна сказана: “Ведаю, што ваша ведамства праяўляе пільную ўвагу да любога, нават нязначнага парушэння грамадзкага парадку, напрыклад, да пэцканьня хуліганамі платоў. Упэўнены, што сьмерць чалавека, да таго ж маладога, таксама не пакіне вас абыякавым, і я змагу паведаміць сьледзтву інфармацыю, якая ў мяне ёсьць”.
XS
SM
MD
LG