Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПРАКУРАТУРА АДМОВІЛАСЯ ЗАВЕСЬЦІ КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ НА МІЛІЦЫЯНТАЎ, ЯКІЯ Ў ЛІПЕНІ РАЗГРАМІЛІ ПРЫВАТНУЮ КВАТЭРУ ЖУРНАЛІСТА Ў КРЫЧАВЕ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёўская вобласьць

Журналісты кваліфікавалі дзеяньні міліцыянтаў як разбойны напад. 27 ліпеня супрацоўнікі міліцыя ўзламалі дзьверы кватэры, якую арандаваў рэдактар “Вольнага гораду” Сяргей Няроўны. Свой крок міліцыянты тлумачылі намерам праверыць офіс арганізацыі, якая на кампутары друкавала матэрыялы ў падтрымку Сямёна Домаша.

Каля трох месяцаў спатрэбілася пракурорам, каб разгледзець заяву Сяргея Няроўнага і Вадзіма Стэфаненкі. Адметна, што адказ падпісаны пракурорам Яўгенам Вараб’ёвым, які ўжо не працуе ў гэтым ведамстве. Спадар Няроўны прад’явіў дамову на арэнду з гаспадыняй кватэры. Падпісанты згадалі пра адсутнасьць даведкі з жыльлёва-камунальнай гаспадаркі на перадачу кватэры пад офіс, але ж пракуратура назвала жылую кватэру офісам і таму не знайшла ў дзеяньнях міліцыянтаў нічога крымінальнага. У адказе адзначана, што міліцыянты толькі прадэманстравалі магчымасьці ўзлому дзьвярэй офіснага памяшканьня.

Камэнтуючы такі адказ, Сяргей Няроўны адзначыў: “З такім жа посьпехам да службовых памяшканьняў можна аднесьці любую кватэру, у якой стаіць кампутар”.

У рэшце рэшт гэты кампутар сканфісквалаі на падставе славутага лукашэнкавага ўказу №8 і абавязалі журналістаў плаціць штраф за яго парушэньне. У гэтыя дні яны атрымалі адказ на сваю скаргу зь Вярхоўнага суда. Ім даюць адтэрміноўку па выплаце штрафу да канчатковага разгляду скаргі.


XS
SM
MD
LG