Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СУД У МАГІЛЁВЕ ЧАСТКОВА ЗАДАВОЛІЎ ПАЗОЎ РАБОЧЫХ БУДТРЭСТУ ДА ЯГО КІРАЎНІЦТВА


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Першапачаткова позву ў суд накіравалі сем рабочых трэста аднак суд
палічыў, што тры зь іх няправільна аформілі дакумэнты. Суд усе гэтыя дні праходзіў у надзвычай эмацыйнай атмасфэры. Рабочыя, Вадзім Дым, Уладзімер Балыка, Аляксандар Рабзевіч і Аляксандар Жыжко нагадалі адказчыкам, што у Расеі зараблялі яшчэ менш, чым у Магілёве, а ім абяцалі месячны заробак 150-300 даляраў.

Паводле інфармацы прадстаўніка ініцыятараў позвы Аляксандра Каралёва, рабочыя, якіх адпраўляюць у замежную камандзіроўку, павінны атрымліваць ня менш сярэднямесячнага заробку ў Беларусі. На судзе стала вядома, што за рэканструкцыю расейскіх казармаў у Адзінцоўскім раёне Маскоўскай вобласьці ініцыятары позвы за адпаведную працу ў Магілёве атрымлівалі ў два-тры разы болей.

Менавіта гэтая акалічнасьць падштурхнула двух ініцыятараў позвы, спадара Рабзевіча і Жыжко, да звальненьня з працы па асабістаму жаданьню. Адказчык, прадстаўнік адміністрацыі трэсту, сцьвярджаў, што заробак выплачаны справядліва ў адпаведнасьці зь працоўным высілкам кожнага.

Паводле іхнага меркаваньня, расейцы узялі на сябе харчаваньне магілёўцаў, таму беларусам не было неабходнасьці выплочваць 15 даляраў у содні. Аднак усе рабочыя паказвалі ліст мясцовай інспэкцы працы, паводле якога адміністрацыя парушыла нормы выплата сутачных у бок заніжэньння. У апошнім слове юрыконсульт дырэкцыі заявіла, што інспэкцыя няправільна зразумела закон, бо рабочых накіроўвал не працаваць, а толькі выконваць пэўныя заданьні.

Усе чатыры будаўнікі патрабавалі, каб суд абавязаў адміністрацыю
выплаціць ім сутачныя за кожны дзень і даплаціць ім да сярэднемесячнага заробку, які яны атрымлівалі ў Магілёве. Калі больш дакладна, у гэтым выпадку кожны зь іх мог атрымаць ад 500 да 700 амэрыканскіх даляраў. Адказчык настойваў на тым, што сутачныя у памеры 15 даляра за два дні праезду можна выплаціць, і ня больш за гэта. У выніку суд вырашыў абавязаць адміністрацыю трэсту выплаціць гэтыя грошы тыя, якіх не хапала да сярэднямесячнага заробку ў Магілёве. Патрабаваньне пра кампэнсацыю сутачных так і засталося на паперы.

Рабочыя зьбіраюцца абскардзіць рашэньне Суда Цэнтральнага раёна Магілёва ў абласным судзе. Між тым, старшыня Сваюоднага прафсаюза трэсту Аляксей Паўлоўскі, які натхніў рабочых да звароту суд, сьцвярджае, што адміністрацыя патрабуе ад яго напісаць заяву пра звальненьне з працы па уласным жаданьні.


XS
SM
MD
LG