Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РЫМСКА-КАТАЛІЦКАЙ ПАРАФІІ Ў КАМЯНЦЫ 500 ГАДОЎ


Алег Супрунюк, Берасьце

Акрамя касьцёлу ў раённым цэнтры на Камянеччыне цяпер дзейнiчаюць яшчэ чатыры рымска-каталiцкiя царквы. Самая старажытная з iх - Троiцкi касьцёл у гарадзкiм пасёлку Высокае. Праз два гады ён адзначыць сваё 400-годзьдзе. Пасьля другой сусьветнай вайны гэты храм таксама выкарыстоўвалi не па прызначэньнi, зрабiўўшы тут спартовую залю.

Але ж самы знакамiты рымска-каталiцкi касьцёл Камянецкага раёну знаходзiцца ў вёсцы Воўчын i таксама названы Троiцкiм. Пабудаваны ён у 1733-м годзе на сродкi вядомага грамадзкага дзеяча Вялiкага княства Лiтоўскага Станiслава Панятоўскага, айцом апошняга польскага караля Станiслава Аўгуста Панятоўскага. Дарэчы, менавiта ў гэтым касьцеле некаторы час знаходзiлiся рэшткi караля. Касьцёл у Воўчыне - адзiн з нешматлiкiх культавых будынкаў у Беларусi, зробленых у стыле барока. Але зараз велiчны храм прыйшоў у заняпад i пацiху разбураецца.

Падчас урачыстасьцяў у Камянцы было абвешчана, што каталiцкiя вернiкi вёскi Новае Расна зьбiраюцца аднавiць касьцёл у сваiм паселiшчы, дзе плянуюць стварыць музэй хрысьцiянскiх каштоўнасьцяў.
XS
SM
MD
LG