Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БЕЛАРУСКІМ ФАРМАЦЭЎТАМ І БІЁЛЯГАМ – НЕ ДА СЬВЯТА


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

За савецкім часам згаданае прадпрыемства вырабляла з тэхнічнага парафіну так званы папрын — спажыўную дабаўку да рацыёну свойскай жывёлы. З пачаткам 1990-х гадоў вытворчасьць стала нерэнтабельнай, завод спыніўся, і ад таго часу яго ўжо безьліч разоў спрабуюць запусьціць.

Апошняя такая спроба надарылася паўтара месяца таму, прычым непасрэдны ўдзел у запуску заводу браў прэм'ер-міністар ураду Ўладзімер Ярмошын. 24 жніўня ён наведаў прадпрыемства і даў загад запусьціць на поўную магутнасьць прамысловую лінію па вытворчасьці спажыўнога бялка правіту.

Магутнасьць лініі складае 10 тысяч тонаў на год, а сыравінай зьяўляецца збожжа. Пры гэтым была задзейнічаная папулярная ў нашай эканоміцы схема прывязкі вытворчасьці да так званай давальніцкай сыравіны: збожжа мусілі пастаўляць прадпрыемствы Мінсельгасхарчу, гэтаму ж ведамству адгружалася гатовая прадукцыя.

Мінулым месяцам мікрабіёлягі адгрузілі правіту на суму 290 мільёнаў рублёў, але, як гэта часта бывае, не атрымалі ад спажыўцоў ні рубля. Між тым, запазычанасьць прадпрыемства за энэрганосьбіты склала палову гэтай сумы, і завод мусіць чарговы раз згортваць вытворчасьць.

Як сказаў нам адзін зь вядучых спэцыялістаў заводу, у дадзенай сытуацыі і паскардзіцца няма каму: спадар Ярмошын, які абяцаў мікрабіёлягам асабістую падтрымку, пайшоў у адстаўку, а новаму прэм'еру вырашаць такія праблемы няма калі.

Спэцыяліст заўважыў таксама, што схема прывязкі вытворчасьці да давальніцкай сыравіны нежыцьцяздольная. Прадпрыемствы павінны самі набываць сыравіну і з максымальнай выгадай рэалізоўваць прадукцыю. Але дзеля гэтага патрэбныя ці малыя абаротныя сродкі, якіх, на жаль, флягман беларускай мікрабіялёгіі ня мае.

Апошні раз завод спыняўся летась у сьнежні. Ёсьць небясьпека, што ён можа спыніцца назаўсёды, і тады паўтысячы яго работнікаў апынуцца на вуліцы.

XS
SM
MD
LG