Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШТУРМ НАВАПОЛАЦКАЙ КРАМЫ З МОДНАЙ СПАРТОВАЙ ВОПРАТКАЙ


Вінцэсь Мудроў, Наваполацк

Партыя тавару ішла з ЗША ў Маскву празь літоўскі порт Клайпэду і была затрыманая непадалёк ад Полацку з прычыны адсутнасьці належных таварна-суправаджальных дакумэнтаў.

У ходзе судовага разьбіральніцтва высьветлілася, што маскоўскай фірмы, на адрас якой ішоў груз, наагул не існуе. Рашэньнем наваполацкага суду 18 тысяч кіляграмаў вопраткі канфіскавалі на карысьць дзяржавы і аддалі на рэалізацыю.

Сёньня ўладальнікі спартовых апранахаў шчыра дзячаць работнікам мытні. Ну а тыя, хто не захацеў душыцца ў чэргах, учынілі раніцой мінулага дня палітычную акцыю: запэцкалі чорнай фарбай чырвона-зялёны сьцяг, што вісеў ля ўваходу ў галоўны офіс Полацкай мытні. Пры гэтым сьцяг рэспубліканскага Мытнага камітэту, што вісеў поруч, застаўся нечапаным.

XS
SM
MD
LG