Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ВІЦЕБСКУ АДБЫЛАСЯ НЕСАНКЦЫЯНАВАНАЯ АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЬЦІ З НАРОДАМ ЗША


Алег Жукоўскі, Віцебск

Каля дзясятка чалавек, калі не лічыць гурта падтрымкі, выйшлі на пляцоўку ля так званага сіняга дому ў самым цэнтры гораду, з амэрыканскім сцягам і плякатамі супраць сусьветнага тэрарызму і ў падтрымку дэмакратыі.

Для мінакоў была прачытаная заява, у якой выказваюцца глыбокія спачуваньні народу Злучаных Штатаў і салідарнасьць зь ім. Але ў адрозьненьне ад папярэдняй (па выніках прэзыдэнцкіх выбараў) акцыя, якую прысьвяцілі трагедыі ў Амэрыцы, вялікага водгука гараджан ня мела.

Народ, хаваючы ад студзёнага ветру галовы ў каўнеры, пераважна моўчкі абмінаў пікетоўшчыкаў. Тады праз некаторы час маладзёны вырашылі перанесьці месца акцыі да помніка Еўдакіі Лось ля абласной бібліятэкі. Там яны паўтарылі імпрэзу ды разыйшліся.

XS
SM
MD
LG