Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУПРАЦІЎ ПЕРАТРУСУ БЯЗ ОРДЭРУ – ЗАКОННЫ


Казімір Яноўскі, Гомель

Справу вярнулі назад у Чыгуначны пастарунак Гомеля.

Уладзімер Кацора два тыдні таму не пусьціў міліцыянтаў і падатковага інспэктара ў прыватны дом старшыні абласнога грамадзкага аб'яднаньня "Грамадзянскія ініцыятывы" Віктара Карніенкі. Міліцыянты і людзі ў цывільным ня мелі ордэру на ператрус.

Ахоўнікі парадку пакрыўдзіліся і распачалі супраць Кацоры адміністрацыйную справу паводле артыкулу 166. Выставілі ў судзе нават ілжывых сьведкаў.

Аднак судзьдзя Ганна Новік пасьля двухразовага разьбіральніцтва вырашыла, што дзеяньні Ўладзімера Кацоры нельга кваліфікаваць паводле згаданага артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу.
XS
SM
MD
LG