Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАСЬЛЯ ПІКЕТУ ЛЯ МЯСЦОВАГА КГБ У СЬВЕТЛАГОРСКУ ДЗЕВЯЦЁХ ЗУБРОЎЦАЎ ТРЫМАЛІ Ў ПАСТАРУНКУ СУТКІ


Любоў Лунёва, Менск

Учора 12 "зуброў" каля будынку КГБ у Сьветлагорску разгарнулі плякат "Лукашэнку на пэнсію" і пад бел-чырвона-белым сьцягам сьпявалі беларускія песьні.

Міліцыянты ўсіх схапілі й завезьлі ў пастарунак. Трох непаўнагадовых адпусьцілі, а астатніх дзевяцёх сяброў "Зубра" трымалі да 10 гадзінаў раніцы.

Затым юнакам уручылі позвы ў суд на 15 жніўня і адпусьцілі.


XS
SM
MD
LG