Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛАНЦУГ СУПРАЦІВУ Ў ВІЦЕБСКУ


Алег Жукоўскі, Віцебск


Яны выйшлі з партрэтамі ахвяраў рэжыму – Генадзя Карпенкі, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзьмітрыя Завадзкага, многія ў майках “Зуброў” з надпісам “Скажам дурню НЕ” і, узяўшыся за рукі, выцягнуліся ў ланцуг уздоўж вуліцы Леніна.

Усяго ў несанкцыянаванай акцыі непасрэдна удзельнічала больш за пацьдзесят чалавек. Дзясяткі міліцыянтаў і супрацоўнікаў КДБ яшчэ да пачатку дзеі сабраліся на месцы првядзеньня акцыі і вакольных дварах. Але, як вынікала з гучных перамоваў па радыётэлефонах, ня ведалі, што рабіць.

Кіраўнік Чыгуначнага РАУС падпалкоўнік Марзавін раз-пораз дакладаў, што гэта ня ёсць пікет і таму ён займаецца толькі прафіляктыкай. Але галоўнай акалічнасьцю, якая стрымлівала іх ад рашучых дзеяньняў было тое, што падзеі здымалі спэцыяльна запрошаныя карэспандэнты з расейскіх каналаў НТВ і ТВ-6. Для многіх з тых, хто выйшаў на акцыю, а большасьць з удзельнікаў – непаўналетнія – гэта першы адкрыты актыўны супраціў.

Яны спачатку прыкметна хваляваліся, асабліва калі да іх падыходзілі пераапранутыя ў цывільныя строі супрацоўнікі ворганаў. Але калі прамчаліся картэжы, і міліцыянты так і не наважыліся кагосьці затрымаць, нават не хацелі разыходзіцца і толькі па загаду хутка зьвярнулі рэчы і расталі ў натоўпе.

Усяго акцыя працягвалася каля паўгадзіны. Мэты, як лічуць яе арганізататры – дасягнутыя. Галоўная зь іх – людзі павінны бачыць, што не ўсе на Беларусі абыякавыя. Як сказала ў інтэрвію НТВ адна з удзельніц акцыі – прыезд Пуціна – чарговая здрада Беларускай дэмакратыі
XS
SM
MD
LG