Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У СЛУЦКУ СЁНЬНЯ РАЗДАЛІ 5 000 АСОБНІКАЎ СПЭЦВЫПУСКУ “НАРОДНАЙ ВОЛІ”, А Ў САЛІГОРСКУ – 20 000


Алесь Мікалайчанка, Менская вобласьць


У Слуцку тры групы актывістаў АГП здолелі цягам вечара раздаць землякам 5 тысяч асобнікаў спэцвыпуску “Народнай Волі”, прысьвечанага зьніклым у Беларусі людзям. Групы ачольвалі лідэры слуцкай гарадзкой і раёнай партарганізацыяў АГП Аляксандар Катляроў, Зінаіда Цімошык, ветэран Другой сусьветнай вайны Міхаіл Паўлаў. Спачатку працавалі на цэнтральнай вуліцы імя Леніна, а пасьля разышліся па мікрараёнах. Случакі актыўна цікавіліся біяграфіямі і лёсам зьніклых, а многія адкрыта выказвалі нэгатыўнае стаўленьне да аўтарытарнага рэжыму, абураліся дарагоўляй у крамах.

А ў Салігорску старшыня мясцовай філіі АГП Ларыса Насановіч таксама ўжыла тактыку перасоўных пікетаваньняў у цэнтры гораду і на ўскраінах. Тут дзейнічала чатыры групы актывістаў. Яны наведалі нават панадворак управы КГБ. Яны адрозна ад случакоў прышпілілі да грудзей партрэты Захаранкі, Красоўскага, Ганчара, Завадзкага, Карпенкі, Майсені і Клімава. У Салігорску было раздадзена 20 тысяч асобнікаў спэцвыпуску “Вароднай волі”.

Міліцыянты ў Салігорску, як і ў Слуцку, ставіліся да пікетоўшчыкаў зычліва і нікога не затрымалі.
XS
SM
MD
LG