Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ДЗЕЛЯ “ДАЖЫНАК” У ГОМЕЛІ СКАСАВАЛІ ДВА ФЭСТЫВАЛІ


Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць

Улады адмянілі ня толькі "Славянскія тэатральныя сустрэчы", але і міжнародны фэстываль "Сожскі карагод", які плянавалі былі на верасень.

Славян выцясьняюць рэспубліканскія "Дажынкі" ў Мазыры. Начальнік управы культуры аблвыканкаму Аляксандар Прусаў паведаміў:

(Прусаў: ) "Штогод ладзіць фэстывалі — гэта надта стратна".

Паводле каштарысу, летась на "Славянскія сустрэчы" горад і Міністэрства культуры агулам далі 16 мільёнаў рулёў, і гэта калі не лічыць пабораў з прадпрыемстваў.

Нашмат даражэйшы "Сожскі карагод". Грошы, відаць, сабралі б і сёлета, але ў пляны ўмяшаліся рэспубліканскія "Дажынкі", якія асабіста будзе праводзіць у Мазыры Аляксандар Лукашэнка. Там выдаткі наогул астранамічныя — "Дажынкі" сёлета гэта яшчэ й агітацыйная кампанія перад прэзыдэнцкімі выбарамі. Ужо зараз камунальныя службы ў найбольш людных месцах гораду прыбіраюцца.

"У Мазыры ўжо ўсё гудзе", — зазначыў Аляксандар Прусаў.

Тэрмінова распачалі і рамонт Палацу культуры, які даўно перадалі вайскоўцы на балянс гораду. Выпрацоўваюць схему ўдзелу мастацкіх калектываў у "дажынкавым" фэсьце.

Што да "Славянскіх тэтральных сустрэчаў", дык яны адсунутыя на ўзбочыну. На гэткія інтэграцыйныя імпрэзы ўлады ўжо ня маюць ані сілаў, ані сродкаў.


XS
SM
MD
LG