Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ АДБЫЛОСЯ АДРАЗУ НЕКАЛЬКІ ЧАРНОБЫЛЬСКІХ АКЦЫЯЎ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Незвычайную акцыю пачалі раніцай сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Карпаў ды Раман Салаўян. Пад бел-чырвона-белым сьцягам з чорнай стужкай яны некалькі разоў прайшлі цэнтральнай віцебскай вуліцай, вуліцай Леніна. Яны раздавалі мінакам улётку Беларускага вызвольнага руху, прысьвечаную Чарнобыльскай трагедыі. Міліцыянты ўдзельнікаў акцыі не чапалі.

Без затрыманьняў прайшоў сёньня і несанкцыянаваны пікет Барыса Хамайды і Ўладзімера Плешчанкі. Яны а 12-й гадзіне выйшлі на вядомае месца каля Сіняга дому з плякатам "Чарнобыль — дзень смутку і болю".

Гэтым жа часам іхныя сябры па партыі Ян Таўпыга ды Пётра Сарапеня правялі санкцыянаваны пікет у сквэры каля плошчы Леніна. Пад бел-чырвона-белым сьцягам з чорнай стужкай яны за некалькі гадзінаў сабралі колькі дзясяткаў подпісаў за беларускую незалежнасьць. На абодвух пікетах распаўсюджвалі апазыцыйную літаратуру.

У Воршы а 17-й гадзіне таксама пачаўся санкцыянаваны пікет, які арганізавалі сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Галоўны лёзунг у іх такі: "Радыяцыя ды інтэграцыя — труна для беларусаў".
XS
SM
MD
LG