Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІРОН У ЛЁЗЬНЕ ЗНОЎ ВЫВЕСІЎ БЕЛАРУСКІ СЬЦЯГ


Сабіна Радзько, Віцебск

Звычайна сьцяг гэты зьяўляецца на апоры напярэдадні нейкай прыкметнай у гісторыі Беларусі даты. Чаму ён быў вывешаны менавіта 5 красавіка? – дакладна адказаць цяжка.

Гэтым разам сьцяг трымаўся на апоры да паловы дня, аж пакуль не прыехала выкліканая зь Віцебску брыгада. Калі зь вялікай колькасьцю перасьцярог і з выкарыстаньнем спэцыяльнай тэхнікі яго зьнялі, то як зазвычай знайшлі прымацаваную да яго цыдулку наступнага зьместу: “Добры гаспадар ніколі не папаўзе ўраскарачку на ўсход з працягнутай рукой, а другога такога злыдня як наш – прайдзі сьвет, ня знойдзеш. Мірон”.

Дарэчы, падобна, што злавіць Мірона мясцовыя ўлады страцілі надзею. Прынамсі апошнім часам яны нікога не спрабуюць прымусіць прызнацца ў вывешваньні беларускага нацыянальнага сьцягу на небясьпечных вышынях.
XS
SM
MD
LG