Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У БАРЫСАВЕ ПІКЕТОЎЦАЎ У ПАДТРЫМКУ НТВ ЗАТРЫМАЛА МІЛІЦЫЯ


Алесь Мікалайчанка, Барысаў

Пікет праходзіў на цэнтральным пляцы. Сярод лёзунгаў “За нашу і вашу свабоду”, “Пуцін, не рабіся падобным да Лукашэнкі” ды іншыя. Аляксандар Абрамовіч сказаў, што ён абураны адхіленьнем ад пасады кіраўніка НТВ Яўгена Кісялёва, чые праграмы давалі аб’ектыўнае, на яго думку, уяўленьне пра рэаліі Расеі.

Думку пікетоўцаў падрымалі многія мінакі. Толькі адна прыхільніца Лукашэнкі паспрабавала падраць плякат, дзе згадвалася прозьвішча кіраўніка Беларусі. Міліцыянты, што пад’ехалі на двух мікрааўтобусах, абаранілі плякат, але затрымалі і пікетоўцаў. Пры гэтым міліцыянты казалі, што самі любяць глядзець НТВ.

У пастарунку на ўсіх затрыманых склалі пратаколы, пасьля чаго іх адпусьцілі на волю. Адміністрацыйныя справы будзе разглядаць гарадзкі суд.
XS
SM
MD
LG