Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СУДЗЬДЗЯ Ў ГОРАДНІ МАЕ НАМЕР ВЫНЕСЬЦІ БОЛЬШ ЖОРСТКІ ПРЫСУД ЛІДЭРУ МЯСЦОВАЙ АРГАНІЗАЦЫІ БНФ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Згодна зь міліцэйскім пратаколам ён зьяўляўся ўдзельнікам несанкцыянаванага шэсьця 25 сакавіка, аднак судзьдзя Дзьмітры Дземчанка ўважае, што правіна Мальчыка была больш значнай.

Судзьдзя вырашыў вярнуць пратакол у міліцыю, каб там склалі іншы, больш жорсткі паводле зьместу. Дзьмітры Дземчанка лічыць, што міліцыянты павінны кіравацца артыкулам 167 прым. Адміністрацыйнага кодэксу. Тым самым Сяргей Мальчык будзе прызнаны вінаватым у паўторным парушэньні парадку пры арганізацыі і правядзеньні шэсьця, зьдзейсьненым на працягу году. Летась за сьвяткаваньне Дня Волі Сяргей Мальчык атрымаў 10 сутак арышту.
XS
SM
MD
LG