Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОМЕЛІ ЯШЧЭ ПЕРАСЬЛЕДУЮЦЬ ЗА АКЦЫІ 25 САКАВІКА


Казімер Яноўскі, Гомель


Адміністрацыйная справа рыхтавалася на загад зьверху. На другі дзень пасьля пікету ды двухгадзінавага затрыманьня спадароў Старчанку ды Кацапаву выклікаў намесьнік начальніка Цэнтральнага РАУСу Яўген Красноў.

Спадар Красноў прыняў тлумачэньні, што 25 сакавіка сябры БНФ віншавалі гараджан зь вялікім сьвятам — Днём Волі. Аднак жа ён папярэдзіў, што гэта ягоная асабістая думка. А найвышэйшае начальства, сказаў спадар Красноў, можа цягам 10 дзён прыняць іншае рашэньне.

Гэтак і здарылася. Міліцыянты нават самі занесьлі позвы ў суд. Аднак жа судзьдзя Яраслаў Парэмскі перанёс разгляд справы Старчанкі да Кацапавай на 11 красавіка. Сказаў, што меў зашмат працы ды не пасьпеў выклікаць сьведак-міліцыянтаў.

Прадстаўнік пікетоўцаў юрыст Віктар Ялфімаў перакананы, што міліцыя даслала справу ў суд непадрыхтаванай, сьпехам — акурат сёньня сыходзіць апошні тэрмін (10 дзён), калі можна фармальна не парушыць працэсуальныя нормы ды прыцягваць пікетоўцаў да адказнасьці.
XS
SM
MD
LG