Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ СУД АПРАЎДАЎ СЬВЯТЛАНУ НЕХ


Сяргей Астраўцоў, Горадня


Судзьдзя Сяргей Ярашэвіч вывучыў усе абставіны справы і паказаньні міліцыянтаў. Яны даводзілі, што дзяўчына ішла на чале калёны і вяла людзей за сабою. Аднак, прагледзеўшы міліцэйскую відэастужку пра Дзень Волі, судзьдзя пераканаўся, што вялі і накіроўвалі калёну афіцэры міліцыі, а не Сьвятлана Нех, а значыцца ў яе дзеяньнях не было складу правапарушэньня. Не было і самой падзеі парушэньня грамадзкага парадку, паколькі людзі накіроўваліся да месца правядзеньня мітынгу, якое было вызначана гарадзкімі ўладамі. Такім было сёньняшняе рашэньне суду адносна аднаго зь лідэраў Маладой Грамады Сьвятланы Нех.

На сёньня быў прызначаны і разбор адміністрацыйнай справы кіраўніка гарадзкой арганізацыі Маладога Фронту Вадзіма Саранчукова, які таксама быцца бы быў арганізатарам дэманстарцыі 25 сакавіка, аднак у другой палове дня паседжаньне было перанесенае на сераду, а саму справу перадалі іншаму судзьдзі.
XS
SM
MD
LG