Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У БАРАНАВІЧАХ ЖОРСТКА ЗЬБІТЫ СТАРШЫНЯ МЯСЦОВАЙ ФІЛІІ БНФ


Алесь Горбач, Баранавічы

Спадар Пікула вяртаўся 21 сакавіка каля 9 гадзінаў вечара з гарадзкой штаб-кватэры БНФ дадому. Калі ён выйшаў з аўтобуса і накіраваўся да свайго дому, ужо воддаль прыпынку на яго накінуліся тры мужчыны ў скураных куртках.

Паваліўшы ўдарам Алеся Пікулу на зямлю, нападнікі сталі зьбіваць сваю ахвяру. Білі настольскі жорстка, што спадар Пікула страціў прытомнасьць. Ачуняўшы, ён не знайшоў на месцы здарэньня сваёй тэчкі, дзе былі нататнік, ключы, грошы, пашпарт ды іншыя дакумэнты.

Пацярпелы лічыць, што гэта не былі звычайныя рабаўнікі, бо яму спачатку ўдалося вырвацца ад іх, аднак тыя яго дагналі і працягнулі сваю справу. Гэта, на думку пацярпелага, сьведчыць аб тым, што мэта ў злачынцаў была адна – фізычная расправа.

Дарэчы, за апошнія два гады для Алеся Пікулы ўчорашні выпадак – ужо чацьверты. Раней ён ужо быў двойчы зьбіты міліцыянтамі, і адзін раз – мясцовымі баркашоўцамі.

Кім былі ўчорашнія злачынцы – невядома. Міліцыянты адразу ж запэўнілі пацярпелага, што на 90 адсоткаў гарантуюць нераскрывальнасьць гэтай справы.
XS
SM
MD
LG