Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЗУБАР” ПРАВЁЎ У ВІЦЕБСКУ АКЦЫЮ


Віцебск, Алег Жукоўскі


Каля пяцідзесяці юнакоў і дзяўчат адразу прыцягнулі ўвагу месьцічаў павязанымі белымі хусьцінкамі і налепленымі чырвонымі сэрцайкамі на вопратцы і скронях.

Спачатку цікаўнасьць мінакоў выклікалі быццам бы бязмэтныя зімовыя гульні маладзёнаў. Але потым увесь гурт скіраваўся да зьлепленага вусатага сьнегавіка. “Ці можа моладзь галасаваць за кіраўніка, пры якім бясьсьледна зьнікаюць людзі?” – прагучала пытаньне. “Не, ён павінен зьнікнуць, як гэты сьнегавік”. Аднак прамерзлая постаць бамбаваньню сьнежкамі не паддалася, і яе зьнішчылі ўшчэнт жывым таранам.

А потым ля прыпынку грамадзкага транспарту на сьнезе быў зроблены зь літараў радок: “Сёньня – Ганчар, заўтра – ты!”, а таксама подпіс “Зубар”.

Пасьля заканчэньня гадзіннай акцыі тыя, хто побач чакаў транспарту, пыталіся, хто такі Ганчар і хто такія “зубры”.
XS
SM
MD
LG