Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ПІНСКУ ПОШТА НЕ ПРЫМАЕ ДА ПЕРАСЫЛКІ ДАКУМЭНТЫ ПРАВААБАРОНЧАГА ХАРАКТАРУ


Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

Справаздача Беларускага Гэльсынскага камітэту “Правы чалавека ў Беларусі” за першае паўгодзьдзе летась, справаздача міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch аб парушэньнях правоў чалавека ў нашай краіне, а таксама адзін з нумароў газэты “Народная воля” – гэта зьмест капэрты, якую мы спрабавалі накіраваць сёньня каштоўным лістом у ЗША.

У аддзяленьні сувязі №16 на вуліцы Заслонава, якое, дарэчы, ёсьць адзіным у горадзе, адкуль можна дастаць каштоўны ліст з апісаньнем ягонага зьместу, рабіць гэта катэгарычна адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што для пошты гэтыя матэрыялы ня ёсьць каштоўнасьцю, і таму, адпаведна, дасылаць іх каштоўным лістом нельга. Супрацоўніца пошты. Да таго ж, паведаміла (цытуем): “Тым больш тут ёсьць “Народная Воля”, а яе не прапусьціць цэнзура”.

Намесьнік начальніка раённага вузла сувязі Часлаў Сітас, камэнтуючы адмову свайго супрацоўніка, напачатку спаслаўся на артыкул 324 паштовых правілаў яшчэ савецкіх часоў, дзе гаворыцца, што дасылаць друкаваныя матэрыялы, якія могуць пашкодзіць інтарэсам дзяржавы і правам савецкіх грамадзянаў, забараняецца. Але адказаць на пытаньне, хто канкрэтна будзе вырашаць, шкодзяць дадзеныя матэрыялы правам савецкіх грамадзянаў ці не, спадар Часлаў Сітас ня змог. Па адказ ён двойчы тэлефанаваў у Берасьце. Напачтаку ў Берасьці таксмама спасылаліся на згаданы артыкул Паштовых правілаў, але потым, патэленфанаваўшы дадаткова, параілі таксама спаслацца на тое, што гэтыя выданьні ня маюць каштоўнасьці, таму мусяць быць дасланыя звычайным лістом альбо лістом з паведамленьнем пры атрыманьні. Канчатковы адказ намесьніка начальніка аддзяленьня сувязі аказаўся менавіта такім.

Аднак варта адзначыць, што апошнім часам шмат пінчукоў атрымліваюць з-за мяжы лісты з надпісам “Атрымана ў пашкоджаным выглядзе”, на якіх аднак добра бачна, што адчыняліся яны адмыслова. Таму, дасылаючы за мяжу ліст з матэрыяламі, якія дзяржава можа палічыць шкоднымі, нельга быць упэўненым, што ўсе яны дойдуць да адрасата.

Варта таксама згадаць, што летасьць у гэтым жа аддзяленьні сувязі супрацоўнікі адмовіліся прыняць тэлеграму пінскіх настаўнікаў да Аляксандра Лукашэнкі, у якой яны паведамлялі аб сваім намеры распачаць страйк.
XS
SM
MD
LG