Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КРЫЧАЎСКІЯ ЎЛАДЫ СПРАБУЮЦЬ ПРЫПЫНІЦЬ ВЫХАД НЕЗАЛЕЖНАЙ ГАЗЭТЫ "ВОЛЬНЫ ГОРАД", ЯКАЯ ДРУКУЕЦЦА НА СМАЛЕНШЧЫНЕ


Ганна Соусь, Менск

Незалежная штотыднёвая крычаўская газэта “Вольны горад” выходзіць амаль тры гады. Апошнім часам яна зрабілася вельмі папулярнай сярод месьцічаў, бо пісала пра самавольства мясцовых чыноўнікаў, сацыяльныя праблемы, распавядала пра магчымых кандыдатаў на прэзыдэнта. Гэта выклікала незадаволенасьць крычаўскіх уладаў.

Распавядае галоўны рэдактар газэты Сяргей Няроўны:

(Няроўны: ) "Тройчы, 2-га, 9-га і 13-га лютага, сілавыя структуры Крычава намагаліся захапіць наклады нашай газэты. 2 лютага кур'ера Зьмітра Сяргеева захапілі з газэтай і арыштавалі наш наклад. Супрацоўнікі міліцыі матывавалі гэта тым, што ён вез 507 асобнікаў.

Праз тыдзень тое самае. Захапілі кур'ера Вадзіма Стэфаненку, лідэра Маладога Фронту. У яго канфіскавалі дзьве газэты: "Наш вольны горад" і "Вольны горад", накладамі па 296 і 302 асобнікаў.

13 лютага атрад міліцыі — капітан міліцыі Кулікоў ды яшчэ 15 чалавек — спрабавалі захапіць наклад ізноў, але нічога ў іх ня выйшла. У сумцы кур'ера знайшлі толькі адзін асобнік "Советской Белоруссии".

Крычаўскім ўладам падалося, што гэтага недастаткова, каб закрыць газэту “Вольны горад”, і яны пайшлі на больш радыкальны крок.

(Няроўны: ) "У суботу мы атрымалі ліст: галоўны ідэоляг раёну Скачкова зьвярнулася да кіраўніка адміністрацыі Смаленскае вобласьці, каб ён забараніў прыватнаму ўладальніку друкарні друкаваць нашу газэту".

Як паведаміў Свабодзе Сяргей Няроўны, сёньня спадарыня Скачкова патэлефанавала ў рэдакцыю і сказала, што яна не пісала той ліст да кіраўніцтва Смаленскай вобласьці. Але Сяргей Няроўны на свае вочы бачыў копію гэтага ліста.
XS
SM
MD
LG