Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БАРЫСАЎСКІЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ АБАРАНІЛІ КАЛЕГУ АД КУЛАКОЎ АГЕНТАЎ СПЭЦСЛУЖБАЎ


Севярын Квяткоўскі, Менск

Паводле аднаго з кіраўнікоў прадпрымальніцкай арганізацыі “Пэрспэктыва” Віктара Гарбачова, на дапамогу зьбітаму прадпрымальніку прыйшлі каля 150 чалавек. Вось як апісвае інцыдэнт спадар Гарбачоў:

(Шпакоўскі: ) “Яны зацягнулі яго ў праходы і пачалі зьбіваць. Ён закрычаў “Ратуйце!”, і тады людзі пачалі зьбягацца. Стаяць 150 чалавек, а яны кажуць: “Чмо, разыдзіцеся!”

Паводле Віктара Гарбачова, пасьля інцыдэнту ў Барысаве 7 траўня побач са Старабарысаўскім рынкам быў заўважаны мікрааўтобус зь менскімі нумарамі, дзе сядзелі амонаўцы. Як цьвердзіць Віктар Гарбачоў, ужо 7 траўня ў Барысаў зь Менску скіраваліся кіраўнікі сілавых ведамстваў дзеля разьбіральніцтва інцыдэнту. Тым ня менш, пракурору Барысава Ўладзімеру Шпакоўскаму пра праверку нічога не вядома. Пракурору інцыдэнт падаецца малазначным:

(Шпакоўскі: ) “Міліцыянты спрабавалі спраўдзіць асобу чалавека. Прапанавалі яму прайсьці ў памяшканьне адміністрацыі рынку. Ён пачаў упарціцца. Сабраліся некалькі чалавек. Інцыдэнт быў вычарпаны: усе разышліся задаволеныя, як гаварыцца”.

А вось што гаворыць пра наступствы інцыдэнту сябра прадпрымальніцкай арганізацыі “Пэрспэктыва” Віктар Гарбачоў:

(Гарбачоў: ) “Мы зьбіраем каля двухсот подпісаў і падаем у панядзелак калектыўную заяву. Як гэта скончыцца, я ня ведаю, але пакідаць гэтай справы мы ня будзем”.
XS
SM
MD
LG