Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МІКОЛА МАРКЕВІЧ ЗНАХОДЗІЦЦА СЁНЬНЯ Ў ДРУГІМ ГАРАДЗЕНСКІМ ШПІТАЛІ. У ЯГО ПАДВЫШАНЫ ЦІСК І ВЫЯЎЛЕНА СТЭНАКАРДЫЯ


Сяргей Астраўцоў, Горадня.

Гаворыць Мікола Маркевіч:

(Мікола Маркевіч:) “Калі сказаць шчыра, я думаў, што ўжо справа пайшла на папраўку. Бо ўчора быў зьбіты ціск—уколы, таблеткі. А сёньня, на вялікі жаль, зноў—150 на 105.”

Мікола Маркевіч мяркуе, што яму давядзецца застацца ў шпіталі на пэўны час. Гэта ён зразумеў са словаў доктара. У “кардыялёгіі” ён знаходзіцца з мінулай пятніцы. Нагадаю, што ў гэты дзень ён меў вярнуцца ў асіповіцкую спэцкамэндатуру, дзе адбывае пакараньне. Але захварэў.

Спачатку яму давалі таблеткі і калолі ўколы бясплатна. А цяпер лекі прынесьлі родныя. Паколькі ў шпіталі такая завядзёнка. Харчаваньне здавальняючае, лепшае, чымсьці уяўляў Мікола Маркевіч.

(Мікола Маркевіч:) “Я сёньня параўноўваю толькі з хіміяй. І калі параўноўваць гэта з хіміяй, дык проста выдатныя ўмовы. Кормяць, канешне, ня вельмі. Але ў маім становішчы гэта тое, што патрэбна.”

Калі не паўтарыцца гіпэртанічны крыз, Мікола Маркевіч спадзяецца трапіць на Новы год дахаты.

(Мікола Маркевіч:) “Бо такая традыцыя: я ніколі за ўвесь час, за ўсё сваё жыцьцё не сустракаў Новы год па-за межамі сям’і, дому. І я вельмі спадзяюся на тое, што ў гэтым годзе традыцыя ня будзе парушана”.

У палаце зь ім яшчэ пяць хворых. Усе—мужчыны сталага веку. А за вакном палаты—Францішканскі касьцёл. Калі ў ім звоняць званы, ствараецца сьвяточны настрой,--гаворыць Мікола Маркевіч.



XS
SM
MD
LG