Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАТЫКАН: БЕЛАРУСЬ ПРЫНЯЛА АДЗІН З НАЙБОЛЬШ АБМЕЖАВАЛЬНЫХ ЗАКОНАЎ АБ РЭЛІГІІ Ў СЬВЕЦЕ


Юры Сьвірко, Прага

“Гэткае стаўленьне, якое часта прымаецца суб’ектыўна, азначае, што ня вераць рэлігійнай рэальнасьці, ігнаруюць ролю рэлігіяў у грамадзянскай супольнасьцю, парушаюць добраахвотна ўзятыя міжнародныя забавязаньні й дыскрымінуюць вернікаў”, – заявіў архібіскуп Жан-Луі Таран падчас нарады міністраў замежных справаў АБСЭ ў Порту.

“Калі, з гістарычных прычынаў, канфэсія атрымлівае большасьць і прызнаюцца некаторыя яе правы й прывілеі, гэта ня можа адбывацца праз страты фундамэнтальных свабодаў для іншых канфэсіяў, якія прысутнічаюць на нацыянальнай тэрыторыі”, – сказаў архібіскуп і дадаў: “Гэта адбываецца, напрыклад, калі царква патрабуе манаполіі на рэлігійнае жыцьцё на нацыянальнай тэрыторыі й зьвяртаецца па дзяржаўную падтрымку для лепшага забясьпечаньня гэтага”.

Такім чынам, паводле Жан-Луі Тарана, “пасьлядоўнікі іншых рэлігіяў могуць стаць ахвярамі нецярпімай дыскрымінацыі, якую прасоўвае закон, а таксама ставіцца пад пагрозу свабода вервызнаньня грамадзян, якія маюць права зьмяняць сваю рэлігію альбо ня мець ніякай”.
XS
SM
MD
LG