Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СВАЯКІ ЗЬНІКЛЫХ ПАЛІТЫКАЎ ЗЬВЯРТАЮЦЦА ДА ГРАМАДЗКАСЬЦІ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

У гэты дзень у сьвеце будзе адзначацца Дзень правоў чалавека, і сваякі зьніклых прапануюць разам абмеркаваць, як засьцерагчы беларускія сем’і ад падобнай бяды.

“Нельга бясконца баяцца і маўчаць. У 1999 годзе бяда прыйшла да нас, заўтра яна можа пастукацца ў вашыя дзьверы”, — папярэджваюць Ульяна Захаранка, Зінаіда Ганчар, Ірына Красоўская, Вольга і Сьвятлана Завадзкія. Сустрэча зь імі адбудзецца а 12-й гадзіне 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы.
XS
SM
MD
LG